Са святам

Паважаныя сябры, калегі, ветэраны вайны, зямлякі!

Калектыў ОАО «Брестобувьторг» віншуе Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 67-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

BY

Такія асаблівыя даты ў нашай гісторыі застаюцца праз дзесяцігоддзі і пакаленні, заўсёды боллю адзываюцца ў сэрцах як маладых сучаснікаў, так і ссівелых ветэранаў. Разам з тым яны напаўняюць душу пачуццём бязмежнай удзячнасці, якая не дае знікнуць памяці, звязвае нас, старэйшае і маладое пакаленні, адзінымі ідэаламі і каштоўнасцямі.

Захоўваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, Беларусь становіцца моцнай і квітнеючай дзяржавай.

Нізка схіляем галовы перад тымі, хто здабыў для нас мір і шчасце, хто падарыў нам магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай, такой цудоўнай краіне — Беларусь.

Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці, міру, дабра, шчасця і дабрабыту на доўгія гады.

© 2009 ОАО "Брестобувьторг"